Get Mystery Box with random crypto!

Адальюцца слёзы. Паплаціцца за прычыненае каму-небудзь зло, к | Мода На Мову

Адальюцца слёзы.

Паплаціцца за прычыненае каму-небудзь зло, крыўду.

Я зняслаўлю цябе, рукі на сябе налажу. Паспрабуй тады пажыві… Адальюцца табе мае слёзы… (У. Карпаў. За годам год).

Паходзіць з прыказкі Адальюцца воўку авечыя слёзы. Захоўвае адваротны парадак кампанентаў і тыя ж сінтаксічныя сувязі (кіраванне і дапасаванне), якія ўласцівы адпаведным словам у прыказцы.

#беларускіяФразеалагізмы