Get Mystery Box with random crypto!

Авохці мне! Выказванне здзіўлення, задавальнення, спачування. | Мода На Мову

Авохці мне!

Выказванне здзіўлення, задавальнення, спачування.

Авохці мне! Што ж гэта будзе? Што ён да старога мае? (Б. Вольскі. Цудоўная дудка).

Сэнсаўтваральным цэнтрам фразеалагізма з’яўляецца першы кампанент, дакладней, яго частка — выклічнік вох. Другі слоўны элемент — займеннікавая форма мне — выступае як семантычна пусты кампанент у функцыі ўзмацняльнай часціцы (што нярэдка назіраецца ў гутарковым стылі, дзе мне можа ўжывацца для выражэння прыкрасці, злосці, пагрозы, асабістай зацікаўленасці; напрыклад, у паэме Я. Коласа «Новая зямля»: «Спыняе бацька грозна сына: — Але вучыцца мне без дуру, а не — як з гада спушчу скуру!»). Першы кампанент узнік лексіка-сінтаксічным спосабаму выніку аглюцінацыі, зрашчэння трох слоў у адно: узмацняльнай часціцы а, выклічніка вох і былога асабовага займенніка ў форме давальнага скл. адз. л. — ці, які, ужываючыся без націску, мог прымыкаць да папярэдняга слова (параўн. у руск. мове: не ахти — з ах+ти).

#беларускіяФразеалагізмы