Get Mystery Box with random crypto!

Абяцанка-цацанка. Ненадзейнае ці нездзяйсняльнае абяцанне. | Мода На Мову

Абяцанка-цацанка.

Ненадзейнае ці нездзяйсняльнае абяцанне.

— А пра зямлю, пра дзяленне — нічога? Дзяліць калі? — Перадзялілі ўжо! — Гаварылі, дурылі!.. Абяцанка-цацанка!.. (І. Мележ. Людзі на балоце).

Паходзіць з прыказкі Абяцанка-цацанка, а дурню радасць. Скарачэнне прыказкі адлюстроўвае адзін з жывых працэсаў і часткова вытлумачваецца стылістычным недагаворваннем, тактычным замоўчваннем. Параўн.: «— Я ж пісаў табе… і ў апошнім пісьме таксама. — Ці мала каму хто і пра што піша… Абяцанкі-цацанкі, а… — але яна не сказала „дурню“, падабрала замест гэтага слова непгга іншае, як ёй здавалася, бяскрыўднае, — а некаму радасць» (І. Чыгрынаў). Слова цацанка, неўжывальнае па-за прыказкай і фразеалагізмам, — суфіксальнае ўтварэнне ад назоўніка цаца, выкліканае патрабаваннем рыфмы з першым кампанентам.

#беларускіяФразеалагізмы