Get Mystery Box with random crypto!

Абы з рук. Вельмі нядбала, без ахвоты і старання (працаваць, | Мода На Мову

Абы з рук.

Вельмі нядбала, без ахвоты і старання (працаваць, рабіць і пад.).

Клаліся Дзюдзюновы стажкі і вазы не проста так сабе, не абы з рук (Ф. Янкоўскі. Дзюдзюн).

Паводле паходжання гэта «абломак» фразеалагізма абы з рук збыць, які абазначае ‘каб толькі адкараскацца ад чаго-н.’; параўн.: «Кляновіч насупіўся і падумаў: „Яму абы з рук збыць. За зямлю, за яе ўрадлівасць ён не турбуецца“» (П. Пестрак).

#беларускіяФразеалагізмы