Get Mystery Box with random crypto!

Як чорт панёс. Вельмі хутка памчаўся (памчалася). Каровы р | Мода На Мову

Як чорт панёс.

Вельмі хутка памчаўся (памчалася).

Каровы рванулі праз сенажаць да рэчкі: мучыць смага, бо паспелі нахапацца хутаранцавай канюшыны, a цяляты — тых як чорт панёс (Ф. Янкоўскі. Сны мае).

Паходзіць з прыказкі Баба з калёс, a калёсы як чорт панёс. «Абломак» прыказкі ўпершыню як фразеалагізм ужыты ў байцы К. Крапівы «Дзед і Баба» (1925), сюжэт якой пабудаваны на аснове гэтай прыказкі з выкарыстакнем яе вобразнасці і асобных элементаў: Потым — гоп яна з калёс, села ля дарогі, a каня як чорт панёс, — дзе ўзяліся й ногі!

#беларускіяФразеалагізмы