Get Mystery Box with random crypto!

Як след. Належным чынам, так, як і трэба. — Гэты гаворыць як | Мода На Мову

Як след.

Належным чынам, так, як і трэба.

— Гэты гаворыць як след, — сказаў Каленік у яго другі нумар. Каленік кіўнуў галавой (П. Галавач. Яны не пройдуць).

Слова след, як засведчана ў «Слоўніку беларускай мовы» І.І.Насовіча, ужывалася і са значэннем "трэба, патрэбна". 3 такім жа значэннем слова слід выкарыстоўваецца ў сучаснай укр. літаратурнай мове. Зрэдку сустракаецца і ў сучасных беларускіх тэкстах, часцей у спалучэнні з адмоўем не: «Пытаюць каму след і каму не след» (Х. Шынклер).

#беларускіяФразеалагізмы