Get Mystery Box with random crypto!

Як скурат на агні. Празмерна, залішне выкручвацца, ці беспера | Мода На Мову

Як скурат на агні.

Празмерна, залішне выкручвацца, ці бесперастанку круціцца.

Пацеры ці згаварыла, што так выкручваешся як скурат на агні? (Я. Купала. Прымакі). Не мог мне Павел нічога памагчы. Летам, праўда; трохі тупаў, дзяцей глядзеў. A я круцілася як скурат на агні — і ў калгас, і на базар, і людзей наймаць, і расплачвацца з імі… (П.Місько. Васіліна).

У абодвух значэннях вобразнасць фразеалагізма, што ўзнік як параўнальны зварот, грунтуецца на эфектыўным, двухсэнсавым выкарыстанні дзеясловаў-суправаджальнікаў: выкручвацца — ‘рухацца, звіваючыся, скручваючыся’ і ‘паварочваючыся, прыхарошвацца’; круціцца — ‘рухацца, звіваючыся, скручваючыся’ і ‘быць у пастаянным клопаце’.

#беларускіяФразеалагізмы