Get Mystery Box with random crypto!

Як рукой зняло. Што-небудзь зусім знікла, прапала, прайшло ( | Мода На Мову

Як рукой зняло.

Што-небудзь зусім знікла, прапала, прайшло (пра хваробу, сон, пачуцці, перажыванні).

Той узнёслы настрой, з якім Міця ляцеў да даўняга сябра, як рукой зняло (І.Навуменка. Сасна пры дарозе).

Хутчэй за ўсё, з’яўленне выразу мае сувязь з лячэннем хворага шаптунамі, знахарамі, якія праводзілі па балючым месцы рукой.

#беларускіяФразеалагізмы