Get Mystery Box with random crypto!

Якога ражна. чаму, для чаго, з якой мэтай (робіць хто-небуд | Мода На Мову

Якога ражна.

чаму, для чаго, з якой мэтай (робіць хто-небудзь што-небудзь)
чаго (трэба, не хапае каму-небудзь)

Якога ражна ты да мяне прыходзіў? (МЛобан. Шэметы). Спытайся ў яго na-нямецку, чаго яны супраць нас вайной ідуць, якога ражна ім трэба (А. Карпюк. Па кветку шчасця).

Мог узнікнуць шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізмаў якога ліха, якога хрэна, якога чорта. Словам ражон даўней называлі востры кол, які выкарыстоўвалі на паляванні. 3 ім хадзілі на мядзведзя. Звычайна некалькі такіх ражноў пахіла ўкопвалі ў зямлю і гналі на іх звера.

#беларускіяФразеалагізмы