Get Mystery Box with random crypto!

Як не свой (свая, сваё, свае). Моцна ўсхваляваны, y стане раз | Мода На Мову

Як не свой (свая, сваё, свае).

Моцна ўсхваляваны, y стане разгубленасці, роспачы, адчаю (быць, хадзіць, ісці, стаяць і пад.).

Цераз тыдзень надыдуць тыя дзянёчкі, калі трэба пакінуць вёску. A тады — іншае жыццё пачнецца. Як не свой хадзіў гэтыя дні Цімка (В. Каваль. Жніво).

Склаўся на аснове сэнсава тоеснага фразеалагізма сам не свой (гл.), замацаваўшыся ў форме кампаратыўнага звароту.

#беларускіяФразеалагізмы