Get Mystery Box with random crypto!

Як на дзяды. выдатна, уволю (наесціся, пад’есці) чаго, ве | Мода На Мову

Як на дзяды.

выдатна, уволю (наесціся, пад’есці)
чаго, вельмі многа (пра яду).

[Скіба: ] Ну як, таварыш Бадыль, накармілі вас? [Дзед Бадыль: ] Дзякую. Наеўся як на дзяды (К. Крапіва. Партызаны). Хоць любіў Сцёпка, каб яды было як на дзяды, але хацеў, каб работы было, як у нядзелю (Ядвігін Ш. Зарабіў).

Дзяды — старадаўняе памінанне нябожчыкаў, a таксама дзень, калі адбываўся гэты абрад. На дзяды гатавалася сем — дзесяць страў (куцця, бліны, клёцкі, яечня, мяса і інш.). Пасля малення гаспадар выходзіў з хаты і заклікаў на вячэру «дзядоў»-нябожчыкаў. Сям’я ела з перапынкамі, кладучы час ад часу лыжкі на стол, каб імі сімвалічна маглі пакарыстацца «дзяды». На іх долю яшчэ адлівалі і адкладвалі ад кожнай стравы ў асобны посуд. Пасля вячэры не прыбіралі са стала: пакідалі нібыта для нябожчыкаў. Як на дзяды — водгалас памінальнага абраду.

#беларускіяФразеалагізмы