Get Mystery Box with random crypto!

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Белару | Думаць Беларусь

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у юбілейным 10-ым Кангрэсе, які адбудзецца з 30 верасня па 2 кастрычніка 2022 года ў Коўне (Літва).

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй Беларусі, у працы якой прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі і культуры Беларусі. Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету.

Для таго каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна запоўніць анлайн-форму. Дэдлайн — 15 мая 2022 года.