Get Mystery Box with random crypto!

​​ Дэпутаты польскага сейму выступілі ў абарону Мацкевіча і ўс | Думаць Беларусь

​​ Дэпутаты польскага сейму выступілі ў абарону Мацкевіча і ўсіх палітвязняў!

21 лютага ў польскім сейме адбылася прэс-канферэнцыя дэпутатаў ад партыі PSL, у якой узялі ўдзел і прадстаўнікі ЦБС – Уладзь Кобец і Надзея Лучанок.
Акрамя таго, удзел у мерапрыемстве прыняла Святлана Мацкевіч, старшыня Polonia Union Чэслаў Скаржыньскі і член Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова.

«Мы сустрэліся сёння тут, каб выказаць салідарнасць з гераічным беларускім народам» – адзначыў еўрадэпутат ад PSL Адам Ярубас.

Віцэмаршалак сейму Пётр Згажэльскі заклікаў польскую грамадскасць памятаць аб беларусах, якія проста хацелі сумленных выбараў, а ў адказ атрымалі вялізных маштабаў рэпрэсіі і катаванні. Спадар Пётр заклікаў да салідарнасці з Уладзімірам Мацкевічам, які праз доўгі час трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць парушэння сваіх правоў, а таксама з усімі палітычнымі вязнямі Беларусі, якія трапілі ў турмы па сфабрыкаваных справах.

Аб актуальнай сітуацыі ў Беларусі на прэс-канферэнцыі расказалі прадстаўнікі ЦБС. Дачка Уладзіміра Мацкевіча Надзея Лучанок распавяла польскай грамадскасці аб больш чым 1.000 палітычных зняволеных у Беларусі, жахлівых умовах іх утрымання і справе свайго бацькі, якога незаконна ўтрымліваюць у турме больш чым паў гады. Надзея адзначыла, што галадоўка спадара Уладзіміра стала крайняй мерай і адзіным спосабам абараніць свае правы ў сітуацыі, калі іх сістэматычна парушаюць і не выконваюць нават самыя базавыя правы чалавека. Галадоўка Мацкевіч - яскравы сімвал палажэння ўсіх незаконна асуджаных у Беларусі.

Больш за тое, старшыня Polonia Union Чэслаў Скаржыньскі перадаў еўрадэпутату ад партыі PSL зварот да Еўрапарламента з заклікам прыняць канкрэтныя крокі, якія б прывялі да вызвалення палітычных вязняў у Беларусі.

У салідарнасці наша сіла!