2022-08-28 12:01:04
Былыя вязні расказалі, як ўладкаваны калоніі — побыт, негалосныя правілы і стаўленне да палітзэкаў
У атрадзе зняволеным забаронена мыцца — трэба чакаць «лазневы» дзень. Міхаіл расказвае, як зняволеныя выходзілі са становішча: «кіпяцільнікам грэлі ваду ў 10-літровым вядры, а потым з кубка сябе палівалі. Нельга ў атрадзе мыцца, але мыліся ўсе».
Паводле слоў суразмоўцаў @mediazona_by, якасць ежы ў калоніі пакідае жадаць лепшага:
— Як дадуць сінюю сечку або што-небудзь яшчэ сапсаванае, тухлае — ясі, а яно з пахам. Там рэальна несла, прабачце мяне, нечыстотамі, — расказвае
Аляксей, які адбываў пакаранне ў Глыбоцкай калоніі №13..
https://mediazona.by/translate/2022/08/24/conditions_bel
Не працуе спасылка? Чытайце тут
1.5K views09:01