Get Mystery Box with random crypto!

На 71-м годзе жыцця памёр расійскі музыкант, акцёр і паэт Пётр | Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі

На 71-м годзе жыцця памёр расійскі музыкант, акцёр і паэт Пётр Мамонаў. Артыст быў у коме пасля таго, як перахварэў на COVID-19.

Пётр Мамонаў вядомы найперш як лідар савецкага альтэрнатыўнага гурта "Звуки Му". У часы перабудовы здымаўся ў культавых фільмах "Ігла", "Таксі-блюз", а пазней у стужках Паўла Лунгіна "Востраў" і "Цар". У 2000-я прыняў праваслаўе.

Мамонаў быў маральным арыентырам для некалькіх пакаленняў постсавецкіх людзей.