Get Mystery Box with random crypto!

У Беларусі пад фактычнай забаронай любое творчае самавыяўленне | Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі

У Беларусі пад фактычнай забаронай любое творчае самавыяўленне. Але мы заўсёды будзем наперадзе. Бо на нашым баку - шчырасць, творчасць і прыгажосць.

Сёння, калі шмат хто святкуе Купалле, свята кахання і свабоды, мы прапануем Вам сплесці сапраўдны купальскі вянок. І хай гэты вянок будзе для Вас сімвалам Вашай Асабістай Свабоды!

Малюйце Папараць-кветку, загадвайце галоўнае жаданне, і галоўнае - працягвайце КАХАЦЬ. Дыктатура ніколі не зможа адабраць у нас нашае сэрца!

Майстар-клас па пляценні вянкоў падрыхтаваны ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры, які праходзіць з 5 па 11 ліпеня па ініцыятыве Беларускай Рады Культуры.

Дзяліцеся вашымі фота і відэа вашых вянкоў ды купальскіх сустрэч у сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture