Get Mystery Box with random crypto!

Сёньня ў Літве нацыянальнае сьвята: Дзень каранацыі іхнага Мін | Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі

Сёньня ў Літве нацыянальнае сьвята: Дзень каранацыі іхнага Міндаўгаса – нашага Міндоўга, першага кіраўніка Вялікага княства Літоўскага

Сьвята цалкам магло б быць і нашым дзяржаўным, маглі б ладзіць грандыёзныя сьвяткаваньні ў Наваградку — першай сталіцы ВКЛ. Але чамусьці ў нас дасавецкая гісторыя непатрэбная.

А літоўцам — патрэбная. Таму паслухайце, як гучыць іхная "Будзьма", рэп пра гісторыю краіны.

Дарэчы, пра сьвяты. Сёньня мог бы быць дзень грандыёзнага сьвята беларускай культуры, бо сёньня дзень народзінаў Пятра Глебкі і Янкі Лучыны. Але народнае сьвята культуры прызначылі на заўтра, бо там яшчэ больш бамбічны зьбег падзеяў