Get Mystery Box with random crypto!

На пытаньне, калі сьвяткаваць Дзень незалежнасьці, прапаную пр | Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі

На пытаньне, калі сьвяткаваць Дзень незалежнасьці, прапаную просты адказ: тады, калі неабыякавыя людзі і так адзначаюць, нягледзячы на АМАПы і ГУБАЗіКі

У мяне ў гэтым нават чыста музычная зацікаўленасьць: каб на канцэрт на галоўнае нацыянальнае сьвята музыкаў ня трэба было зганяць-угаворваць, а каб музыкі самі ішлі граць, як ішлі на #БНР100. А памятаеце, як Вольскі тады ня змог выступіць у Менску 25-га, таму экстрана зладзіў канцэрт 24-га? А памятаеце, як на #БНР101 "Дай дарогу!" выступілі і ў Горадні, і ў Менску?

А калі хочаце паглядзець, як там з Днямі Незалежнасьці ў іншых краінах, вось вялікая падборка датаў