Get Mystery Box with random crypto!

АйЦіБарада – імперскасць у IT, паслаў Цапкалу, крынж Пракапені | Мала кантэнту

АйЦіБарада – імперскасць у IT, паслаў Цапкалу, крынж Пракапені і чаму «Яндэкс» - зашквар

Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новае @zhizn-malina. Госць – адзін з самых буйных IT-блогераў @itbeard, у якога на канале больш за 300 тысяч падпісчыкаў. Мы пагутарылі пра тое, як адмовіцца ад вялікіх грошай дзеля ўласнай пазіцыі на конт вайны. Чаму стаў русафобам/ватнікафобам, як перайшоў на беларускую мову і чаму беларусы нясуць адказнасць за ракеты, якія ляцяць з краіны ва Украіну.

Асобна пра 2020 год, назіральніцтва і чаму айцішнікаў нельга сакралізаваць.

А таксама чым Павук лепш за ШБД, навошта паслаў нахер Цапкалу, у чым крынж Віктара Пракапені, чаму «Яндэкс» - зашквар і чым EPAM лепш за «Беларуськалій».

00:00 – лепшыя моманты
00:19 – чаму айцішнікі выйшлі ў 2020 годе, а працоўны клас – не?
03:14 – крытыка Лукашэнкі, яйцагаловыя і чаму яны зруйнавалі PandaDoc
07:08 – назіральнік, АМАП і «каб нахер не было ў краіне»
13:28 – EPAM ці «Беларуськалій»? Добкін ці Кіслы? World of Tanks ці БелАЗ?
15:59 – ракеты ва Украіну, адказнасць і дзве самыя страшэнныя хвіліны ў жыцці
22:08 – русафоб/ватнікафоб і адмовіўся ад вялікіх грошай з-за пазіцыі па вайне
30:52 – беларуская мова, Петрыкаў, хор і трасянка
35:41 – чым Павук лепш за ШБД, а Нарышкін – за расійскіх стэндапераў
40:42 – «Яндэкс» - зашквар?
42:15 – імперскасць расійскіх айцішнікаў, срака і «Укантакце»
48:46 – рускі свет vs «ганаруся, што я беларус»
50:29 – рэклама праекта Міністэрства абароны Расіі, Крым і ЛГБТ
53:53 – топавыя беларускія кампаніі: Flo, беларускі Tinder і Digital Belarus
55:55 – ПВТ, крынжаваценька, Пракапеня і чаму паслаў нахер Цапкалу
1:06:54 – Польшча ці Украіна? Кот ці сабака? Гей-парад ці «Дажынкі»?
1:08:13 – Беларусь – ужо не IT-краіна
1:11:11 – IT, які застаўся ў Беларусі – норм і вітанкі лукашыстскаму Sinesis
1:17:21 – сакралізацыя айцішнікаў – гэта дрэнна
1:24:42 – вярнуцца ў Беларусь, заканчэнне вайны і ўлада для народа
1:27:37 – жыццё – маліна?





#інтэрв'ю #відэа