Get Mystery Box with random crypto!

28 кастрычніка 1884 года нарадзіўся Фларыян Ждановіч - беларус | МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ

28 кастрычніка 1884 года нарадзіўся Фларыян Ждановіч - беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, адзін з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра.

Яшчэ ў 1913 годзе ў Радашковічах паставіў "Паўлінку". Ждановіч таксама з'яўляецца адным са стваральнікаў Першага таварыства драмы і камедыі, а ў складаных умовах нямецкай і польскай акупацыі ствараў беларускі нацыянальны тэатр. Быў першым мастацкім кіраўніком і акцёрам Беларускага дзяржаўнага тэатру. Як шматлікія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, быў расстраляны саветамі ў 1937 годзе.

Источник ВК