Get Mystery Box with random crypto!

#падкаст_па_беларуску Адзін з новых падкастаў, які цешыць сва | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

#падкаст_па_беларуску

Адзін з новых падкастаў, які цешыць сваёй актыўнасцю і рэгулярнасцю выхадаў новых выпускаў – “Так склалася гістарычна”.

З апісання падкаста: “Падкаст, заснаваны на рэальных падзеях. Проста гаворым пра складаныя ўніверсітэцкія тэмы з разумнымі людзьмі”.

У прынцыпе, усё так і ёсць. Стваральніца і вядучая падкаста, Ганна Дзягель, запрашае беларускіх гісторыкаў і даследчыкаў і размаўляе з імі на выбраныя тэмы. Пакуль выглядае на тое, што тэмы абіраюцца ў храналагічным парадку. Пачаўся падкаст з выпуска пра першыя беларускія дзяржавы, а апошні на сёння, чацвёрты выпуск – пра найвышэйшае саслоў'е ВКЛ.

Ці атрымаліся размовы простымі – думаю, у кожнага слухача будзе сваё меркаванне на гэты конт. Мне, прызнаюся шчыра, не заўсёды ўдавалася паспяваць за ходам думак разумных гасцей Ганны. Але тым не менш слухаць падкаст было цікава. Гэта я рабіла падчас прыгатавання вячэры – гэты руцінны занятак у кампаніі інтэлігентных людзей падаўся мне знаачна больш прыемным

Працягласць выпускаў розніцца – ад амаль гадзіны (першы выпуск) да прыкладна 30 хвілін (чацвёрты).

Хачу звярнуць увагу на якасць запісу – файны гук, сучасны джынгл.

Слухаць “Так склалася гістарычна” на ўсіх платформах – https://podcast.ru/1584542781