Get Mystery Box with random crypto!

Сёння Еўразійскі банк развіцця паведаміў, што 'июньские объемы | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Сёння Еўразійскі банк развіцця паведаміў, што "июньские объемы экспорта России в Беларусь уточнены в сторону увеличения на 19%, что улучшило динамику взаимной торговли".

На такіх аб’ёмах знешняга гандлю, які існуе між Беларуссю і Расіяй у 2021 г., гэта эквівалент $360-370 млн за месяц.

Якія тавары Расія экспартуе ў Беларусь, каб карэкцыя была такой значнай? З магчымых варыянтаў у першую чаргу прыходзіць нафта.

Цікава таксама і тое, што акурат на чэрвень прыпадае пачатак дзеяння амерыканскіх санкцый на "Нафтан".

$360-370 млн — гэта цана каля 0,9 млн т бяспошліннай нафты з Расіі. За год "Нафтан" тэарэтычна можа прыняць да 12 млн т, але фактычна ў мінулыя гады перарабляў блізу 9±0,5 млн т. Чэрвеньская папраўка няблага супадае са звычайнымі месячнымі аб’ёмамі для прадпрыемства.