Get Mystery Box with random crypto!

Цікавы факт: у жніўні сярэдні заробак у доларах на пасажырскай | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Цікавы факт: у жніўні сярэдні заробак у доларах на пасажырскай авіяцыі ў Беларусі ўпершыню са студзеня 2020 г. перасягнуў $1500. Храналагічна гэта супала з актывізацыяй мігранцкіх плыняў на мяжы Беларусі і ЕС.

З вясны 2020 г. і большую частку 2021 г. заробкі на паветраным транспарце былі значна ніжэйшыя — ад $600 да $1100 у розныя месяцы.

Спачатку ў 2020 г. Белавія напаткаў крызіс, звязаны з пандэміяй. А потым, з канца вясны 2021 г., еўрапейскія краіны забаранілі палёты над сваёй тэрыторыяй.