Get Mystery Box with random crypto!

Сітуацыя ў эканоміцы станам на ліпень Як толькі знікла нізкая | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Сітуацыя ў эканоміцы станам на ліпень

Як толькі знікла нізкая база 2020 г., пасыпаўся і эканамічны рост. Яшчэ ў красавіку ВУП павялічваўся на 7,2% yoy, а ў ліпені стала +3,3% yoy.

Запаволенне росту адбываецца трэці месяц запар. У жніўні мабыць будзе яшчэ горш, бо ўраджай зерневых прагназуецца на 1/6 ніжэй, чым у 2020 г.

Рост у прамысловасці скараціўся да +2,7% yoy, хаця за І квартал было +9,2% yoy, за ІІ квартал +11,6% yoy.

Напэўна, гэта эфект ад запаволення калійнай і нафтапрадуктовай галіны. Гэта ўскосна відаць па тэмпах аптовага тавараабароту, які за ліпень вырас толькі на 0,1% yoy.

Працягваецца негатыўны трэнд па інвестыцыях. За ліпень адбылося скарачэнне на 13,4% yoy. Дададзеная вартасць у сектары будаўніцтва ўпала на 18% yoy.

Прамысловасць перастала быць драйверам росту. У веснавыя месяцы яна дадавала да ВУП па 3-4 п.п., а ў ліпені ўнёсак знізіўся да 0,5 п.п.

Будаўнічы сектар стабільна ў мінусе з пачатку года. Унёсак сельскай гаспадаркі цягам года блізкі да нуля. Дададзеная вартасць па сектары гандлю скарацілася за ліпень на 0,5-0,7% yoy.

У ліпені да 1/3 росту ВУП забяспечыла секцыя "інфармацыя і сувязь". Таксама ў сферы паслуг расце транспарт. Гэтыя секцыі адметныя тым, што ў іх паніжаная доля дзяржавы ў капітале бізнэсаў.