Get Mystery Box with random crypto!

Ліміт дырэктыўнага (нярынкавага) крэдытавання павялічаны больш | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Ліміт дырэктыўнага (нярынкавага) крэдытавання павялічаны больш як на 260 млн руб. Новыя грошы пойдуць у тым ліку БНБК (131,67 млн руб). Крэдытаваць "біятэхналагічную" кампанію будзе Белгазпрамбанк.

Пачатковы аб'ём дырэктыўнага крэдытавання на 2021 г. складаў 425 млн руб, у тым ліку па рашэннях Лукашэнкі — 172 млн руб.

Нагадаем, у 2020 г. пачатковы ліміт складаў 740 млн руб, але да канца года ён быў павышаны больш як утрая — да 2,4 млрд руб. Таму "сціпласць" чыноўнікаў у пачатку года мала пра што кажа.

Ліміты дырэктыўнага крэдытавання былі ўведзеныя ў Беларусі з падачы Еўразійскага фонда стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) у рамках крэдытнай праграмы з фондам. Пачатковы ліміт на 2016 г. складаў 2,8 млрд руб, на 2017 г. — 1,9 млрд руб, на 2018 г. — 1,24 млрд руб, на 2019 г. — 800 млн руб.

Згодна з новымі планамі ўрада дырэктыўнае крэдытаванне працягнецца як мінімум да 2023 г.