Get Mystery Box with random crypto!

Новая жэстачайшая ініцыятыва. @euroradio піша, што ўрад хоча п | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Новая жэстачайшая ініцыятыва. @euroradio піша, што ўрад хоча павялічыць колькасць супрацоўнікаў Міністэрства па падатках і зборах. Тлумачаць яны гэта тым, што трэба больш падаткавікоў "для поўнай цыфравізацыі ўліку, кантролю і выплаты падаткаў, удасканалення падатковага адміністравання".

А цяпер пытанне: для чаго тады праводзілася аптымізацыя 2013 г., калі штат падатковых інспекцый скарацілі на 25%, а некаторыя інспекцыі зрабілі аддзяленнямі з цэнтрамі ў іншых раёнах? Значыць тыя дзеянні былі абсалютна бессэнсоўнымі і сёння перакрэсліваюцца?