Get Mystery Box with random crypto!

Сёння ёсць дзве навіны. Першая: Белстат пайшоў далей і следа | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Сёння ёсць дзве навіны.

Першая:

Белстат пайшоў далей і следам за звесткамі па знешнім гандлі закрыў статыстыку выпуску прадукцыі ў нафтаперапрацоўцы і хімічнай прамысловасці. Галоўныя прадпрыемствы ў гэтых галінах прамысловасці — Нафтан, Мазырскі НПЗ, Беларуськалій, Гродна Азот і Гомельскі хімічны завод.

Другая:

У Беларусі працягваецца запавольванне эканомікі. Насуперак заявам чыноўнікаў, што рост не абумоўлены нізкай базай 2020 г., усё адбываецца паводле сцэнарыяў, апісаных ЕАБР і незалежнымі эканамістамі.

Ацэнкі тэмпаў прыросту ВУП у ІІ квартале наступныя:

красавік ≈ +7,1%

травень ≈ +5,4%

чэрвень ≈ +3,8%

Вялікі ўнёсак у прабуксоўку эканомікі даюць акурат тыя галіны, статыстыку па якіх закрыў Белстат.