Get Mystery Box with random crypto!

Мінскі чыноўнік: С каждым годом субъектов малого и среднего п | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Мінскі чыноўнік:

С каждым годом субъектов малого и среднего предпринимательства в Минске становится все больше. За январь - май 2021 года по сравнению с аналогичным периодом 2020-го их стало больше на 1,5 тыс. Всего на 1 июня в городе насчитывалось 123,5 тыс. субъектов малого и среднего предпринимательства, в том числе 40,4 тыс. микро-, малых и средних организаций и 83,1 тыс. индивидуальных предпринимателей.

А што ў рэальнасці?

На 01/06/2021 колькасць малых кампаній у Мінску з колькасцю персаналу ад 16 да 100 чалавек склала 4088, з персаналам па 15 чалавек — 35827. Колькасць сярэдніх кампаній з персаналам ад 101 да 250 чалавек склала 533.

Тыя ж паказнікі на 01/01/2021:

кампаніі 1-15 — 37328;
кампаніі 16-100 — 4214;
кампаніі 101-250 — 527.

Як бачым, за 5 месяцаў скарачэнне па ўсіх індыкатарах, акрамя групы сярэдніх кампаній. За 2021 г. вырасла толькі колькасць зарэгістраваных ІП.

Цяпер паглядзім на статыстыку 01/01/2020:

кампаніі 1-15 — 37222;
кампаніі 16-100 — 4308;
кампаніі 101-250 — 521.

Зноў падзенне колькасці малых бізнэсаў, якое не кампенсуецца ростам колькасці сярэдніх.

Возьмем статыстыку за апошні перыяд перад крызісам 2015-2016 гг. (на 01/01/2015):

кампаніі 1-15 — 40732;
кампаніі 16-100 — 4891;
кампаніі 101-250 — 556.

Тут ужо назіраем падзенне па ўсіх паказніках — і па малых, і па сярэдніх арганізацыях. Эканоміка Мінска так і не выйшла на ўзровень 2014 г. па развіцці малога і сярэдняга бізнэсу. Наадварот, адбываецца дэградацыя: расце колькасць рэгістрацый ІП, якія ў абсалютнай большасці выпадкаў не могуць мець найманы персанал. Бізнэс не развіваецца ў нешта большае і пераходзіць ў "дагістарычныя" формы — адзінкавых ІП.