Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-06-07 22:01:39
СТРЫÉЧНЫ (stryječny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы зь дзецьмі іх сыноў або дочак

За Ганьку заступаюцца стрыечныя сёстры: — А вам [дзеду] там цесна, лежачы на печы? Абы чапляцца да дзіцяці. (Васілевіч).
#словы_С
876 views19:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 17:40:48
А памятаеце гэтую цудоўную байку Кандрата Крапівы?

ДЗЕД I БАБА

Ехаў Дзедка на кірмаш,
3 ім на возе — Баба.
Конік з выгляду — дарма,
Ды цягнуў ён слаба:

Меў не болей двух гадоў,
Як суседзі кажуць.
Баба ж тая — сем пудоў,
Сама меней, важыць.

Пад узгорак або ў гразь —
Конь насілу возьме.
Стала Баба памагаць...
Седзячы на возе.

Што ж, каню другі гадок,
Дык яна — за білы
Ды нагамі ў перадок
Пхне, як мае сілы.

— Кінь, дурная, бо зганю! —
Дзед тут Бабе кажа.—
Ты паможаш так каню,
Як хваробе кашаль.

— Ах ты, ёлупень стары! —
Баба Дзеда лае.—
Стой жа тут, хоць ты згары!
Мне бяда малая.

Потым — гоп яна з калёс,
Села ля дарогі,
А каня як чорт панёс,—
Дзе ўзяліся й ногі!

Ва ўстановах часам ёсць
Вось такія ж «бабы»:
Здэцца, й робяць яны штось,
Але справы — слабы.

Ды такая не ўцячэ!
Скажам ёй нарэшце:
— Мо без вас было б лягчэй?
Паспрабуйце злезці!
1.0K viewsedited  14:40
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 21:49:59
Як вам такі беларускі народны адказ расейскаму "выше головы не прыгнешь"?

Знайшлі ў словазборы Вушаччыны Р. Барадуліна
1.0K views18:49
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 20:02:59
ЖВІР (žvir)
(назоўнік, мужчынскі род)

Рыхлая буйнаабломкавая асадкавая парода, складзеная з абгладжаных абломкаў горных парод і мінэралаў памерам 1-10 мм.

Плюхала і спакойна цякла рэчка, сіняя, халодная. Жаўцела жвірам на плыткіх месцах. (Чорны).
#словы_Ж
1.2K views17:02
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 20:22:37
Зь першым днём недалета і міжнародным днём абароны дзяцей, родненькія!

ЧЭ́РВЕНЬ (červień)
(назоўнік, мужчынскі род)

Шосты месяц каляндарнага года.
#словы_Ч
1.3K viewsedited  17:22
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 22:52:27
БАЦЯ‌Н (bacian)
(назоўнік, мужчынскі род)

Тое, што і бусел.

І толькі рабыя бацяны ўлетку садзіліся на імху і блукалі па ім ды дзюбамі пілі з крыніц ваду, якой так хацелася людзям. (Галавач).
Твае лугі, твае балоты вартуе ўлетку госьць — бацян. (Гурло).
#словы_Б
1.4K views19:52
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 12:56:59
Ізноў трошкі разбавім нашую стужачку з коцікамі і іншаю мілатою

ВАНIТАВА́ЦЬ (vanitavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Размоўнае слова: пра стан моташнасьці, рвоты.

Алеся ванітавала, але ён перамагаў гэта і піў датуль, пакуль пляшка не апусьцела. (Чарнышэвіч).

2. Пераноснае значэньне: пра пачуцьцё агіды да каго‑, чаго‑н.

Мяне ванітавала ад яго слоў.

Назоўнік: ВАНІТЫ.
#словы_В
1.0K viewsedited  09:56
Адкрыць / каментаваць
2022-05-29 21:27:56
БРЫЛЬ (bryl)
(назоўнік, мужчынскі род)

Саламяны капялюш.

Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў, пачынаючы з гарадзкімі кепкамі і канчаючы самадзельнымі саламянымі брылямі. (Колас).
#словы_Б
1.5K views18:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-29 15:56:33
ЖÁЛАСЬЛІВЫ (žałaślivy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Схільны да жаласьці, спачуваньня; спагадлівы, чульлівы.

[Ліза] засталася такою ж ласкаваю і жаласьліваю, як і была, але ў вонкавым выглядзе яе адбыліся перамены і зусім нечаканыя. (Арабей).

2. Які выклікае жаласьць, спачуваньне; няшчасны.

— Ты не крыўдуеш на мяне, Пеця? — запыталася .. [Люба] і сама зьдзівілася, да чаго голас яе слабы і жаласьлівы. (Асіпенка).
#словы_Ж
144 viewsedited  12:56
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 20:55:39
ВАЛÍЗА (valiza)
(назоўнік, жаночы род)

Дарожная скрынка зь векам і ручкаю для рэчаў, багажу пасажыра.

Калі пасажыры, сьпяшаючыся, бягуць да свайго вагона, сумкі, валізкі, торбы ўчаперваюцца ім у рукі і ўпарта іх цягнуць назад. (Разанаў).
#словы_В
474 views17:55
Адкрыць / каментаваць