Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-06-28 20:06:00
НАБАКÍР (nabakir)
(прыслоўе)

Ссунуўшы, ссунуўшыся па адзін бок, на вуха (аб манеры насіць галаўны ўбор).

Напяваючы песьню, насунуўшы шапку набакір, вяртаўся Ясь дамоў. (С. Александровіч).
Сьцяпанаў быў у новенькай гімнасьцёрцы, галіфэ, у зухавата ссунутай набакір фуражцы. (Алешка).
#словы_Н
2.7K views17:06
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 20:27:49
ЦЫБÁТЫ (cybaty)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Высокі і тонкі, звычайна даўганогі.

Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк. (Маўр).
Конь быў нізкарослы, грывасты, коньнік здаваўся залішне цыбаты, і ногі яго як не валачыліся па зямлі. (Лупсякоў).
Ззаду каля ласіхі мітусілася цыбатае ласянё. (Федасеенка).

2. Доўгі і тонкі, з падоўжанай часткаю ад ступні да калена (пра ногі).

Празвалі .. [Шайку] некалі чапляй за цыбатыя ногі, такія спрытныя і такія лёгкія, што яна і сапраўды, як чапля, прабіралася па любой дрыгве. (Лынькоў).
[Міхалючок] закруціўся па хаце, як падлетак, заскакаў на сваіх цыбатых нагах. (Чорны).
#словы_Ц
1.0K views17:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 14:54:40
КІШЭНЯ/КІШЭНЬ (kišenia/kišeń)
(назоўнік, жаночы род)

1. Частка адзеньня (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў і грошай.

Кавалёва задумалася, дастала з кішэні паліто некалькі зярняты грэчкі і, разглядаючы, перагортвала іх на далоні. (Дуброўскі).

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: дабрабыт, багацьце, грошы.

Буш быў сам ня свой: яго кішэні пагражала сур'ёзная небясьпека. (Маўр).

3. Асобнае аддзяленьне ў партфэлі, чамадане і пад.

4. Спэцыяльны тэрмін: пра паглыбленьне, выемку ў чым-н.

Кішэнь раны.
Кішэнь тоўстай кішкі.
#словы_К
1.1K viewsedited  11:54
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 18:39:49
ГМАХ (gmach)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Вялікі вышынны будынак.

Я ў сталіцы ізноў сярод гмахаў-дамоў, што зьдзіўляюць красоюй небывалаю. (Журба).
Высокі клён, але і ён — па пояс дому-гмаху. (Макаль).

2. Пераноснае значэньне: увогуле пра што-н. вялікае, велічнае.

Грамада — вялікі гмах: адзін ляжа, сто ідзе,
А хто ж роўны грамадзе?! (Купала).
Дуб і сосны — векавыя гмахі, не баяцца бур і навальніц. (Пысін).
#словы_Г
1.1K views15:39
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 17:36:02
БУРБАЛКА (burbałka)
(назоўнік, жаночы род)

Паветраны шарык у вадзе або іншай вадкасьці.

Дарожка, буйных сьветлых бурбалак, якая зьявілася на паверхні, сьведчыла, што на гэты раз бабёр паплыў пад вадою на сярэдзіну ракі. (В. Вольскі).
Буйны, як боб, град назойліва барабаніў па аканіцах, падымаў бурбалкі ў перапоўненым вадою раўчуку, што перасякаў двор. (Бажко).
#словы_Б
886 views14:36
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 22:50:05
ФІЛІЖÁНКА (filižanka)
(назоўнік, жаночы род)

Ён трымаў філіжанку доўгімі пальцамі і больш нюхаў, чым
піў, і ноздры ягоныя трапяталіся ад асалоды, як у Адама ля забароненага дрэва. (Караткевіч).
#словы_Ф
1.2K viewsedited  19:50
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 22:03:05
БАДЗЯЦЦА (badziacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. У пошуках чаго-н. весьці вандроўнае, бяз пэўнага занятку і прыстанішча жыцьцё.

Можна сабе ўявіць, якое шчасьце мець свой кут і ня мець вечнае патрэбы бадзяцца па сьвеце, каб зарабляць хлеб у чужых людзей! (Чорны).
Два гады бадзяўся Тодар па маёнтках, бяздомнік, безьзямельнік. (Чарнышэвіч).

2. Марна траціць час, сланяючыся бяз справы.

Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. (Чорны).

3. Бязмэтна блукаць дзе-н.

Я прыйшоў у лес без якой там пэўнай мэты ці пільнае патрэбы. Проста бадзяўся па аглухлых палянах, дыхаў сыраватым паветрам. (Ігнаценка).
Ігнат бадзяўся то па агародзе, то па вуліцы, не знаходзячы месца. (Мележ).
#словы_Б
387 views19:03
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 20:12:26
Тры рудыя хлопчыкі і такая ж рудая дзяўчынка шукаюць новы дом! Малечам 1,5 месяцы, і яны чакаюць Вашага званку! +375291922812 Жанна Аляксандраўна
1.4K views17:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 21:03:47
905 views18:03
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 18:22:36
БАГО́ЎКА (bahoŭka)
(назоўнік, жаночы род)

Тое, што і божая кароўка.

Багоўка у тваёй далоні, як кропля цёплая крыві. (Караткевіч).
#словы_П
1.2K viewsedited  15:22
Адкрыць / каментаваць