Get Mystery Box with random crypto!

ПАРАСÓН (parason) (назоўнік, мужчынскі род) 1. Прыстасаваньне | Лёгкая Мова

ПАРАСÓН (parason)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Прыстасаваньне для засьцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе замацаванага на палцы складнога каркаса, абцягнутага матэрыялам.

Сыпаў дождж, і над галовамі людзей раскрываліся чорныя парасоны. (Арабей).
Каля домікаў стаялі плеценыя крэслы і столікі пад вялікімі каляровымі парасонамі. (Шамякін).

2. Тое, што па форме нагадвае такое прыстасаваннне.

Спускаліся ў паветры белыя парасоны парашутаў. (Лынькоў).
Над дзюнамі над соннымі сасонкі — парасонамі. (Вялюгін).
Сінее ў далечы загон,
Рака між вольх пятляе,
Нябёс блакітны парасон
Вісіць шатром над краем. (Матэвушаў).

3. Стрэшка над чым-н.

4. Спэцыяльны тэрмін: суквецьце з некалькіх кветак на кветаножках, якія разыходзяцца прамянямі ад верхавіны сьцябла.

Зь першае кветкі
На другую,
Праляцеўшы трохі, — скок! Парасон яе прыгнула,
Запусьціла хабаток [пчолка]. (Калачынскі).