МУДРАГÉЛІСТЫ (mudrahielisty)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Цяжкі, для разуменьня, выкананьня; складаны.
Косьцік ужо ведаў, што настаўнік любіць гадаваць мудрагелістыя пытаньні. (Александровіч).
2. Замыславаты, вычварны.
Хлопцы заўважылі там [у мяшку] тоўсты пэндзаль, нейкія гумавыя валікі з мудрагелістымі ўзорамі, выразанымі на іх. (Нядзьведскі).
Сівы мох густа абляпіў ствалы дрэў, мудрагелістымі карункамі зьвісае з галін. (Кандрусевіч).
#словы_М