БАДЗЯЦЦА (badziacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. У пошуках чаго-н. весьці вандроўнае, бяз пэўнага занятку і прыстанішча жыцьцё.
Можна сабе ўявіць, якое шчасьце мець свой кут і ня мець вечнае патрэбы бадзяцца па сьвеце, каб зарабляць хлеб у чужых людзей! (Чорны).
Два гады бадзяўся Тодар па маёнтках, бяздомнік, безьзямельнік. (Чарнышэвіч).
2. Марна траціць час, сланяючыся бяз справы.
Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. (Чорны).
3. Бязмэтна блукаць дзе-н.
Я прыйшоў у лес без якой там пэўнай мэты ці пільнае патрэбы. Проста бадзяўся па аглухлых палянах, дыхаў сыраватым паветрам. (Ігнаценка).
Ігнат бадзяўся то па агародзе, то па вуліцы, не знаходзячы месца. (Мележ).
#словы_Б