Get Mystery Box with random crypto!

СКУГÓЛІЦЬ (skuholić) (дзеяслоў, незакончанае трываньне) 1. Жа | Лёгкая Мова

СКУГÓЛІЦЬ (skuholić)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Жаласна выць, падвываць (пра жывёліну).

Сабака ўсё выў. Не, нават ня выў, а скавытаў, скавытаў ціха, расьцяжна, бы ўсё роўна галасіў, некага аплакваў .. «Чаго ён гэтак жаласьліва вые, чаго скуголіць?» (Сачанка).

2. Утвараць гукі, падобныя на выцьцё.

Мяце, скуголіць над платамі, над хатамі белая каламуць завірухі. (Ракітны).

3. Размоўнае слова: ціха, жаласна плакаць, енчыць.

А дзяўчынка скуголіць і скуголіць, быццам сваім плачам хоча перамагчы завею. (Асіпенка).

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: наракаць, скардзіцца, прасіць чаго-н.

— І навошта гэта, і навошта, — скуголіў пасажыр. — Выпілі б па чарцы дый разьехаліся... (Корбан).
#словы_С