Get Mystery Box with random crypto!

Неяк Вы, сябры, прасілі рабіць пасты пра беларускую народную к | Лёгкая Мова

Неяк Вы, сябры, прасілі рабіць пасты пра беларускую народную кухню. Дык вось першы пост, прысьвечаны журу!

Дарэчы, гэтую смакату можна яшчэ і пакаштаваць у рэстарацыі "Кухмістр" @kuhmistr да 20 траўня (тэл.: +375291194900).

ЖУР (žur)
(назоўнік, мужчынскі род)

Іначай кісяліца — кіслы мясны альбо посны (малочны) суп, запраўлены закваскай на аснове закіслае мукі. Вядомы ў беларускай, польскай (па-польску: Żur), чэскай (па-чэску: Kyselo), славацкай (па-славацку: Kyslóvka) кухнях.

Для прыгатаваньня супу неабходная так званая цэжа — рошчына на аснове закіслае мукі, адстоеная цягам некалькіх сутак. Для прыгатаваньня цэжы зазвычай ужываецца аўсяная ці жытняя мука, якую расчыняюць вадой (на літар вады 150–200 грамаў мукі) і ставяць у цёплае месца, у выніку чаго пачынаецца працэс браджэньня. Рэдкую частку (квасьліны, малако) зьліваюць і вараць жур, а з густой (цэды) — кісель.