Get Mystery Box with random crypto!

ЗБАЁДАЦЬ (zbajodać) (дзеяслоў, закончанае трываньне) 1. Размо | Лёгкая Мова

ЗБАЁДАЦЬ (zbajodać)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Размоўнае слова: згубіць, невядома дзе падзець.

— Але воз трэба забраць зараз, каб стары за зіму не збаёдаў дзе яго. (Сабаленка).
— А так, пячатка ў мяне з сабою, аформім цялят, а то яшчэ збаёдаеце, — гаварыў Тамаш. (Гурскі).

2. Загубіць, зьнішчыць.

Збаёдаць чалавека.

3. Марна патраціць, перавесьці.

Збаёдаць грошы.
#словы_З