Get Mystery Box with random crypto!

*** Пыліць пад сонцам доўгая дарога. Маўкліва нікнуць лозы над | Суполка беларускіх пісьменнікаў

***
Пыліць пад сонцам доўгая дарога.
Маўкліва нікнуць лозы над ракой.
Гляджу я: каля берага крутога
Дзве ластаўкі мільгаюць над вадой.

To прападуць, нібыта летуценні,
To перакрэсляць крыллямі раку.
Спыніўся я ў дзівосным захапленні,
Насустрач ім ускідваю руку,

Снуюць яны ў парыве весялосці,
Нібы наўмысля, што адзін стаю...
Я дзвюм гарэзам шчыра пазайздросціў,
Успомніўшы каханую сваю...

Алесь Ставер

#раптамверш