Папараць-кветка Вабяць азёрныя далi Цiхай вячэрняй парой, Дзе мы аднойчы шукалi Папараць-кветку з табой. Зоры з табой мы лiчылi Каля азёрнай вады, Кветкай чароўнай, дзяўчына, Стала ты мне назаўжды. Папараць-кветка ўзыходiць, Папараць-кветка цвіце. Папараць-кветку знаходзіць Той, хто з каханай ідзе. Чыстыя воды купалля, Лес прыазёрны i луг Нам падарылi каханне – Шчасцем азараны круг. Шэпчуць дрымотныя далi Голасам птушкi начной. Папараць-кветку шукалi – Шчасце знайшлi мы з табой. Папараць-кветка ўзыходiць, Папараць-кветка цвіце. Папараць-кветку знаходзіць Той, хто з каханай ідзе! Анатоль Грачанікаў #вершдня 303 views12:43