Get Mystery Box with random crypto!

Сёння святкуе свой дзень народзінаў гісторык, архівістка і літ | Суполка беларускіх пісьменнікаў

Сёння святкуе свой дзень народзінаў гісторык, архівістка і літаратарка - Наталля Гардзіенка!

Нарадзілася 6 ліпеня 1977 г. у Мінску. Скончыла гістфак і аспірантуру БДУ. Абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Становішча жанчыны-шляхцянкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII ст.».
З 2015 года намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Займаецца гісторыяй беларускай эміграцыі.
Аўтарка кніг «Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары» (Мінск, 2004), «Беларусы ў Вялікабрытаніі» (Мінск, 2010), «Рада БНР: Падзеі. Дакументы. Асобы» (разам з Л. Юрэвічам, Мінск, 2013) і інш.

Віншуем і жадаем плёну!

#угэтыдзень