Get Mystery Box with random crypto!

У ЕС уводзіцца крымінальная адзказнасць за абыход санкцый Мін | Павел Латушка

У ЕС уводзіцца крымінальная адзказнасць за абыход санкцый

Міністры юстыцыі дзяржаў ЕС у пятніцу зацвердзілі меры, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за аказанне дапамогі асобам, якія знаходзяцца пад санкцыямі, у абыходзе забароны на паездкі, гандлі забароненымі таварамі або правядзенні аперацый з дзяржавамі ці арганізацыямі, якія знаходзяцца пад санкцыямі. Цяпер усе краіны ЕС будуць абавязаны змяніць заканадаўства ў адпаведнасці з новымі правіламі.

Гэта «дасць дзяржавам-чальцам новыя інструменты для кантролю за санкцыямі», заявіў у інтэрв'ю Financial Times Гунар Стромер — міністр юстыцыі Швецыі, якая зараз з’яўляецца старшынёй Савета ЕС. У прыватнасці, краіны ЕС абавязаны ўвесці механізмы канфіскацыі даходаў кампаній, атрыманых ад гандлю падсанкцыйнымі таварамі. Акрамя гэтага, у дакуменце прадугледжаны абавязацельствы па супрацоўніцтву паміж праваахоўнымі органамі для выканання санкцыйнага рэжыму.

Міністры юстыцыі ЕС ў пятніцу таксама падтрымалі правілы, якія аблягчаюць замарожванне актываў, звязаных з крымінальнымі злачынствамі ў цэлым, уключаючы абыход санкцый, а таксама з арганізаванай злачыннасцю, адмываннем грошай, махлярствам і іншымі злачынствамі. «Гэта будзе вельмі важны інструмент для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю ў цэлым» — адзначыў Гунар Стромер.

Каманда НАУ неадначасова падчас сустрэч з еўрапейскімі партнёрамі адзначала важнасць стварэння прававых інструментаў па супрацьдзеянні абыходу санкцый.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка: «лічу, што ўвядзенне крымінальнай адказнасці за абыход санкцый забяспечыць большую эфектыўнасць санкцыйнага ўздзеяння на інстытуцыі і асобы за парушэнне міжнароднага права».

@nau_belarus