Get Mystery Box with random crypto!

Павел Латушка сустрэўся з прадстаўнікамі Генеральнай пракурату | Павел Латушка

Павел Латушка сустрэўся з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры Украіны

Павел Латушка і прадстаўнікі каманды НАУ сёння ў Кіеве перадалі Генеральнай пракуратуры Украіны доказы ваенных злачынстваў, учыненых рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да ўкраінскіх дзяцей, якія незаконна перамяшчаюцца з акупаваных тэрыторый у Беларусь. У тым ліку перададзена дасье ў дачыненні да 12 украінскіх дзяцей-сірот.

Перададзеныя доказы арганізацыі гэтых злачынстваў Аляксандрам Лукашэнкам пад эгідай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама іх фінансаванні з бюджэту дадзенага саюза.

У матэрыялах таксама ўтрымліваюцца сведчанні датычнасці дзяржаўнай кампаніі Беларуськалій, у тым ліку асабіста генеральнага дырэктара, «сенатара» Івана Галаватага, да арганізацыі незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

Адпаведныя матэрыялы будуць перадавацца ў офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда.