Get Mystery Box with random crypto!

Савет Еўропы прыняў дэкларацыю адносна незаконнага вывазу і дэ | Павел Латушка

Савет Еўропы прыняў дэкларацыю адносна незаконнага вывазу і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Расію і Беларусь.

16-17 мая ў Рэйк’явіку (Ісландыя) адбыўся Саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-членаў Савета Еўропы, падчас якога прынята Рэйк'явікская дэкларацыя.

Савет Еўропы ў рамках дэкларацыі прыняў спецыяльны дадатак, дзе адзначаецца прымусовы вываз украінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі.

СЕ таксама выступае за супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю і падтрымку ўкраінскіх уладаў для забеспячэння неадкладнага вяртання ва Украіну дзяцей, якія былі незаконна перамешчаныя і дэпартаваныя з Украіны ў Расійскую Федэрацыю і Беларусь.

Прынятая дэкларацыя — гэта, у тым ліку, і вынік працы каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Напярэрадні Саміту Павел Латушка і члены каманды НАУ правялі шэраг сустрэч у Страсбургу, дзе арганізавалі прэзентацыю справаздачы НАУ "Роля рэжыму Лукашэнкі і Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў незаконным перамяшчэнні і перавыхаванні ўкраінскіх дзяцей" у штаб-кватэры Савета Еўропы і Еўрапейскім парламенце, а таксама перад прадстаўнікамі міністэрстваў замежных спраў шэрагу краін-членаў Савета Еўропы і Еўрапейскага Саюза.

Каманда НАУ працягвае работу над прыцягненнем да крымінальнай адказнасці Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму за ваенныя злачынствы.