Get Mystery Box with random crypto!

Прэзідэнт Зяленскі беларусам Падчас знаходжання ў Італіі Улад | Павел Латушка

Прэзідэнт Зяленскі беларусам

Падчас знаходжання ў Італіі Уладзімір Зяленскі зрабіў вельмі важную для нас, беларусаў, заяву.

«Я не лічу, што Беларусь — гэта Расія. Расія робіць усё, каб зрабіць з Беларусі Расію. Нават не так, каб зрабіць яе часткай Расіі ... але людзі, больш за 70% насельніцтва Беларусі сёння супраць Расіі, яны расчараваныя вайной, падтрымліваюць Украіну. І ў гэтым вялікая розніца... Беларусы змагаюцца.

Складана, калі табе па тэлебачанні, у Інтэрнэце і газетах кажуць, што Расія твой брат, а Украіна вораг... Але яны змагаюцца, і я лічу, што грамадства Беларусі застанецца незалежным.

Гэта складана, гэта таксама вайна...
»

Гэта словы важнай падтрымкі для нас. Так, беларусы змагаюцца за вызваленне Украіны і вядуць барацьбу за вызваленне Беларусі. І гэта таксама сігнал для ўсіх аб тым, што немагчыма ўявіць бяспечную Еўропу без свабоднай Беларусі.

Для нас, беларусаў, важныя словы і дзеянні падтрымкі нашай барацьбы за незалежнасць краіны. Але свабода Беларусі перад усім залежыць ад нас.