Get Mystery Box with random crypto!

Літва захавае ціск на рэжым Лукашэнкі 24 красавіка Павел Лату | Павел Латушка

Літва захавае ціск на рэжым Лукашэнкі

24 красавіка Павел Латушка і прадстаўнікі каманды НАУ правялі рабочыя сустрэчы ў Вільні з намеснікам Міністра замежных спраў Літвы Мартасам Адаменасам, паслом па асаблівых даручэннях МЗС Літвы Астай Андрыяўскене і ў санкцыйным дэпартаменце міністэрства.

Перададзены прапановы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і НАУ па ўзмацненні санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі (дадатковыя сектаральныя санкцыі, персанальныя санкцыі ў адносінах да асобаў, адказных за рэпрэсіі і вайну супраць Украіны).

Дасягнута дамоўленасць каардынаваць дзеянні па недапушчэнні зняцця абмежаванняў на пастаўку калійных угнаенняў у трэція краіны. Літоўскі бок лічыць немагчымым аслабляць ціск на рэжым, калі ў Беларусі ні на адзін дзень не спыняюцца рэпрэсіі, у турмах знаходзяцца тысячы палітзняволеных і Лукашэнка працягвае падтрымліваць Расію ў агрэсіўнай вайне супраць Украіны.

Камандай НАУ будуць падрыхтаваны асобныя прапановы па ўвядзенні санкцый у адносінах да суддзяў рэжыму, якія прымаюць палітыка-матываваныя рашэнні аб пакаранні беларусаў.

Літоўскай праваабарончай арганізацыяй перададзены спіс 415 суддзяў рэжыму, якія выносілі неправавыя рашэнні. Асобна абмеркаваны праблемы прававога пераследу ў рамках універсальнай юрысдыкцыі асобаў, адказных за гвалт у адносінах да беларусаў — злачынствы супраць чалавечнасці.

Павел Латушка адзначыў важнасць стварэння публічных прэцэдэнтаў прыцягнення да адказнасці вінаватых у рэпрэсіях беларускіх сілавікоў.

Абмеркаваны падыходы да стварэння Спецыяльнага міжнароднага трыбуналу за злачынства супраць чалавечнасці, здзейсненных рэжымам Лукашэнкі, міжнароднага трыбуналу па факту агрэсіі супраць Украіны, які павінен распаўсюдзіць сваю юрысдыкцыю на злачынную дзейнасць рэжыму. Асобна была закранута тэматыка падрыхтоўкі камандай НАУ справаздачы па факце дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі.

Часовы павераны ЗША у справах Беларусі Рубэн Аруцюнян падчас сустрэчы адзначыў гатоўнасць ЗША да стратэгічнага дыялогу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Дасягнута дамоўленасць распачаць падрыхтоўку да ўвядзення новага пакету санкцыяў ЗША у адносінах да рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку фінансавых.

Амерыканскі бок зацікаўлены падтрымліваць намаганні па прыцягненні рэжыма Лукашэнкі да міжнароднай адказнасці за злачынствы, здзейсненыя рэжымам падчас агрэсіі супраць Украіны. Прадстаўнік ЗША звярнуўся да каманды НАУ з просьбай перадаць матэрыялы па фактах дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

Амерыканскі бок выказаў зацікаўленнасць у паглыбленні супрацоўніцтва і падтрымкі дзейнасці Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.