Get Mystery Box with random crypto!

Павел Латушка пра традыцыі Вялікдня ў сям’і Латушкаў Некалькі | Павел Латушка

Павел Латушка пра традыцыі Вялікдня ў сям’і Латушкаў

Некалькі цікавых і звязаных з Вялікднём фактаў пра кіраўніка НАУ.





– Павел Латушка не слухаўся дырэктара школы і святкаваў Вялікдзень.

– Вёскі Заямная і Волма Смалявіцкага раёна з'яўляюцца малой радзімай сям’і Латушкаў.

– У сям’і Латушкаў былі святары.

– Латушка Валянціна Васільеўна пякла пірагі ў пячы.

– Беларускі палітык, будучы хлопчыкам, хадзіў пешшу 3.5 км. ад бабулі да бабулі па снезе.

Можа вам здаецца, што вакол вас шмат чагосьці дрэннага. Думаеце, што ўсё «змерзла», стала снегам і нічога ўжо не зменіцца.

Але хачу сказаць вам, што аталіны напэўна будуць. Яны прыйдуць. Гэтая вясна, якая прыходзіць, яна дае нам надзею. І я ўпэўнены, што «снег» сыдзе і ў нас будзе толькі святло, толькі дабро, якое пераможа цемру. І нашая Беларусь будзе вольнай.

Са святам Вялікдня!