Get Mystery Box with random crypto!

Віншую ўсіх хрысціян, хто святкуе Пасху Хрыстову ў гэтую нядзе | Павел Латушка

Віншую ўсіх хрысціян, хто святкуе Пасху Хрыстову ў гэтую нядзелю!

У які б цяжкі час мы не жылі, заўсёды мы маем надзею на тое, што прыйдуць лепшыя часы. Сёння на нашай Радзіме пануе цемра ды гвалт. Але пакуль мы не згубілі надзею, пакуль мы верым у святло і дабро — шанец на тое, што дабро пераможа, ёсць.

Шмат хто з хрысціян зараз знаходзіцца за кратамі і ня можа падзяліць святочны настрой са сваімі роднымі і блізкімі. Яны пакутуюць за нас з вамі і за нашу Беларусь. Але менавіта таму мы павінны змагацца з цемрай і абавязкова верыць, што светлыя часы міру і спакою прыйдуць у Беларусь.

Віншую ўсіх з Вялікднём! Давайце падтрымліваць адзін аднаго, сваіх родных і блізкіх. Жадаю радасных, цёплых, мірных святаў Пасхі Хрыстовай!