Get Mystery Box with random crypto!

Калі гэта ўсё скончыцца? Адказвае Павел Латушка ў эфіры «Радыё | Павел Латушка

Калі гэта ўсё скончыцца? Адказвае Павел Латушка ў эфіры «Радыё Свабода»





• Каб пачаць збор прадметаў для «Музея Вольная Беларусі», іх можна перадаць у экспазіцыю будучага музея праз чат-бот @NAUsupport

Увядзенне у адказ санкцый супраць Еўразвяза з'яўляецца ўвядзеннем санкцый нелегітымным рэжымам супраць самой жа Беларусі. Выхад з «Усходняга партнёрства» азначае, што менавіта Беларусь губляе значныя фінансавыя сродкі, якія выдаваліся на розныя праекты ў сферы эканомікі, экалогіі, культуры і гэтак далей.

У рэжыму не засталося крэатыўных кадраў. Уводзячы контрсанкцыі супраць ЕЗ, яны фактычна адкрываюць дадатковыя магчымасці для ўзаемадзеяння дэмакратычных сіл Беларусі з заходнімі партнёрамі. Еўразвяз пазначыў прававое і палітычнае непрызнанне Лукашэнкі, а значыць і яго дзеянні не будуць прызнаныя. Таму ўдзел Беларусі ў праграме «Усходняга партнёрства» працягнецца, але ўжо без Лукашэнкі.

Мы ўзаемадзейнічаем з чыноўнікамі і сілавікамі. Атрымліваем розныя iнсайды, аналізуем, структурыруем інфармацыю. Мы павінны быць гатовыя да сыходу Лукашэнкі, каб максімальна хутка і без крызісу перайсці да дэмакратычнага развіцця Беларусі. Для гэтага рыхтуюцца рэформы ў розных сферах.

Захад і Крэмль вызначыў тэрміны сыходу Лукашэнкі. У кожнага свае мэты: Расія разглядае сыход Лукашэнкі, таму што ён стаў таксічны і некантралюемы для Масквы, а Захад разглядае сыход Лукашэнкі для забеспячэння правоў і свабод беларусаў. Што тычыцца тэрмінаў сыходу, то магу сказаць, што гаворкі пра гады ўжо не ідзе.