Get Mystery Box with random crypto!

Добры дзень, шаленства! Віншую вас са сьвятам Эх, няўжо ніх | ---

Добры дзень, шаленства! Віншую вас са сьвятам

Эх, няўжо ніхто ня ведае? Сёньня Дзень Нараджэньня гэтага праекту — Беларускага Шалу. Роўна год спаўняецца майму стварэньню.

Усё пачалося з таго, што аднойчы я агучыў гачы й надумаў заладаваць тое на Ютуб. Доўга думаў над назваю каналу й нарэшце прыдумаў — так і зьявіўся Беларускі Шал.

Што ж такое Беларускі Шал? Беларускі Шал — гэта увасабленьне нашага духу, шалёнага духу. Мы, беларусы, заўжды стваралі шалёныя рэчы, мы заўжды зьдзіўлялі сьвет.
Як той казаў: будзьма ведаць свой род, шалёны народ — беларускі народ.

Паверце, гэта ўсё — толькі пачатак. Я, мы ўсе, яшчэ яскрава зьдзівуем Айчыну й сусьвет.

Мэта гэтага праекту? У першую чаргу — пашырэньне нашае роднае беларускае мовы. Я ўсё жыцьцё дбаў пра беларускую мову й калісь мы яе ўсё ж адродзім!

Сёньня, на гэтую дату, я падрыхтаваў для вас відэа.
Я вярнуўся да вытокаў і зрабіў яго ў духу самага першага. Гэтым разам, я зайшоў крыху далей і моцна адрэгаваў самое відэа — арыгінал быў на хромакее ды й нуднаваты, то ж я не ўтрымаўся палепшыць мастацкую частку, але вы й самі можаце зацаніць.
Прызнаюся, я ўхапіўся за гэтае відэа ў апошні момант і таму ня спаў з учорашняга дня. Я папраўдзе стараўся й уклаў частку сваёй душы.

Надосталь скажу: дзякую кожнаму, хто сочыць за каналамі, хто глядзіць відэа, пашырае іх, ставіць падабайкі, кліча сяброў. Дзякую тым, хто чытае мэмы ў гэтым тэлеґрам-канале, хто іх перасылае сваякам, знаёмым, у чаты й каналы. Дзякую ўсім удзельнікам нашага чату. Я вас усіх-усіх люблю

А цяпер гайда глядзець відэа:



(Я буду дужа ўдзячны, калі вы пашырыце самое відэа зь Ютубу ці гэты пост цалкам. Я буду шчасны, калі вы рэпосьніце гэта на свой канал ці ў нейкі чат, або шчэ кудысь. Гадавіна Беларускага Шалу ня кожны дзень )