Get Mystery Box with random crypto!

Лагоднаму Цмоку 2 месяцы! За гэты месяц нашая каманда паболел | ---

Лагоднаму Цмоку 2 месяцы!

За гэты месяц нашая каманда паболела амаль на 20 зорачак, да каналу далучыліся каля 300 новых гледачоў і мы запусьцілі сайт www.la-cmok.me

Нам надзвычай прыемна бачыць вашую падтрымку ў выглядзе цёплых слоў, рэакцый і распаўсюду інфармацыі пра нас. Усё гэта дужа натхняе й дадае моцаў!

А яшчэ цяпер нас можна падтрымаць і грашыма праз патрыён: patreon.com/la_cmok

Усе грошы пойдуць ня ў нашыя кішэні, а акурат на аплату сайта й яго падтрыманьне.

Будзем неймаверна ўдзячныя за кажную дапамогу! Нам узапраўду яна вельмі важная.

Шчыра дзякуем усім, хто з намі

Асобная велічэзная шчырая падзяка праграмісту Аляксею за стварэньне сайта й фінансавую дапамогу, Тоі за чароўны малюнак Цмока на нашай вокладцы, Лоры за стылёвую выяву для патрыёну й Вожыку за файныя агучваньні

#цмок_навіны