Get Mystery Box with random crypto!

Кукумба — кантэнт на беларускай мове

Лагатып тэлеграм-канала kykymba_by — Кукумба — кантэнт на беларускай мове К
Лагатып тэлеграм-канала kykymba_by — Кукумба — кантэнт на беларускай мове
Адрас канала: @kykymba_by
Катэгорыі: Відэа
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.50K
Апісанне з канала

Мы каманда, якая стварае беларускамоўны кантэнт: фільмы, серыялы і анімэ з беларускамоўнай агучкай і субцітрамі.
Наш чацік: @kykymba_chat
Рэклама і супрацоўніцтва: @kykymba_by_bot

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2021-07-13 22:59:39 Кукумбаўскі чацік для размоў пра кіно, беларускую мову і жыццё, далучайся: https://t.me/kykymba_chat
453 viewsedited  19:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 19:00:19
Вялікі рот
Глядзець: https://kykymba.by/94-vjaliki-rot.html
Далучыцца да каманды: https://bit.ly/2Zoa37z

Субцітры 2 серыя
Пераклад: Taćciana Šycik
Рэдактура: Лізавета Л.

Падтрымаць праект грошамі: https://bit.ly/2QwK2kX
#kykymbaby
383 viewsedited  16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 19:00:11
Вялікі рот
Глядзець: https://kykymba.by/94-vjaliki-rot.html
Далучыцца да каманды: https://bit.ly/2Zoa37z

Агучка 1 серыя
Агучка: Vozhyk
Пераклад: Taćciana Šycik

Падтрымаць праект грошамі: https://bit.ly/2QwK2kX
#kykymbaby
407 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 19:00:18
Локі
Глядзець: https://kykymba.by/92-loki.html
Далучыцца да каманды: https://bit.ly/2Zoa37z

Субцітры 4 з 6
Пераклад: Лізавета Л.
Рэдактура: @kupinaruzh

Падтрымаць праект грошамі: https://bit.ly/2QwK2kX
#kykymbaby
467 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 22:39:38 Мы паглядзелі «Чорную Удаву» і хочам падзяліцца з вамі ўражаннямі! Калі не хочаце чытаць наш лонгрыд, скажам, што фільм з'яўляецца проста добрым баевіком, які парадуе фанатаў Марвел.

(Тэкст: Аляксей)
Карціна пачынаецца з вельмі кранальнай сцэны з маленькай Наташай(ролю якой сыграла дачка Мілы Ёвавіч) і Аленай у дзяцінстве, якая перарываецца вогненнай экшн-сцэнай пагоні і перастрэлкі, у якой мы разумеем: а) у фільме шыкоўны саўндтрэк; б) Дэвід Харбар у ролі Чырвонага Вартаўніка наўпрост зробіць гэтую стужку. Асобным пунктам хочацца выдзяліць шыкоўна змантаваныя стылёвыя пачатковыя цітры пад акампанемент шыкоўнага кавера на «Smells like teen spirit» гурта Nirvana.

Першы акт фільма парадуе гледача шыкоўным экшнам(сцэна пагоні Таскмайстара за Нат і Аленай — цукерка), як заўжды некаторымі смешнымі жартамі ад Марвел і няглупай экспазіцыяй. Але галоўным упрыгожваннем гэтай часткі фільма стала, вядома, Флорэнс П'ю ў ролі Алены Бяловай — у некаторыя моманты з'яўляецца пачуццё, што яна іграе галоўную ролю ў фільме. Яе гісторыя прапісаная вельмі прыемна і якасна, што дазваляе нам пранікацца сімпатыямі да гэтага персанажа, чаго, на жаль, не можам сказаць пра астатніх герояў карціны. На фоне асэнсаванай і зразумелай лініі Алены, астатнія неяк блекнуць. Нават лінія Наташы здаецца даволі сухой і нецікавай. Адным з самых важных момантаў, што ўплывалі на пачуццё ад фільма з'яўляецца тое, што мы ведаем лёс Наташы і праз гэта не можам дастаткова суперажываць персанажу Скарлет Ёхансан, але гэты жа пункт з'яўляецца і плюсам, бо менавіта праз гэтае веданне, некаторыя моманты кранаюць цябе да дрыжыкаў. Але і першы акт нясе нейкае расчараванне: памятаеце Будапешт, які так часта ўзгадвалі Нат і Клінт Бартан(Сакалінае Вока, калі хто забыў)? Дык вось, сапраўды, тая гісторыя распавядаецца ў фільме, але ў гэтым і ёсць праблема. Гэтая гісторыя менавіта РАСПАВЯДАЕЦЦА. То бок эпічнай устаўкі з маладымі Нат і Клінтам, што разам наводзяць мітусню на вуліцах сталіцы Венгрыі НЕ будзе. А жаль, бо гэта была б патэнцыяльна запамінальная і культавая сцэна. Але, агулам, першы акт сапраўды здолеў стаць зацягвальнай і запамінальнай прыгодай, дзякуючы якой ты разумееш, як Марвел ўжо цягам 13 год не выпускае нас з кінатэатраў.

У другім акце карціны нават Алена не можа вытрымаць канкурэнцыі з тым, каго чакаеш больш за ўсё з самага першага яго з'яўлення — Аляксей Шастакоў, ён жа Чырвоны Вартаўнік, ён жа Дэвід Харбар, наўпрост разрывае сваім характарам, сваёй сілай і , канешне, гумарам(наогул, Харбар галоўны пастаўшчык жартаў у карціне Кейт Шортланд). Карціна падарыць нам вельмі шмат смешных(менавіта смешных) жартаў з расійскім каларытам. Другі акт парадуе нечаканымі паваротамі, узняццем тэмы сям'і (прывіт Дамініку Тарэта) і агульнай атмасферай трылера ўзроўня сіквела «Капітана Амерыкі».

Цяпер пераходзім да галоўнай бяды гэтага фільма — трэці акт. Тут у нас поўны набор “так сабе трэціх актаў“: тут і умоўнасці выссаныя з пальца, і ніякая матывацыя галоўнага злодзея, і, на жаль, даволі глупы зліў аднаго з антаганістаў, які мог бы стаць вельмі перспектыўным сектаральным злодзеям для КВМ(«Грамавержцы» перадаюць вітанні), і спроба вырашыць усе праблемы моцнай прамовай(«Ты насамрэч не дрэнны», «Я веру, што ў цябе ёсць дабрыня» — як жа гэтыя збітыя фразы задзяўблі, ці не так?). Але светлай плямай трэцяга акту стала менавіта самая канцоўка карціны — там вас чакае вельмі кранальная сцэна развітання, гледзячы якую мы разумеем, што Наташа Романаў назаўжды пакідае Кінасусвет, але, канешне, толькі не нашыя сэрцы.

У цэлым, падагулім, што карціна Кейт Шортланд здольная выклікаць цёплыя пачуцці і прынесці радасць ад прагляду тым, хто адправіцца на прагляд фільма ў кінатэатр. Шмат жартаў, якасны экшн і эмацыйная часткі карціны дапамогуць нам перажыць апошнюю вандроўку разам з рускай шпіёнкай, якая ўварвалася ў нашыя сэрцы ў 2010, калі ўпершыню з'явілася ў Кінасусвеце.

ВЫНІК: 7.5/10.

P.S. Ад сцэны пасля цітраў асабіста я злавіў дрыжыкі: тут сумешчаная і кранальная сцэна на могілках Наташы і тлусты намёк на будучы серыял нашай улюбёнай студыі Цудаў!

#ружовыагляд
420 views19:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 19:00:20
Бітыя пікселі
Глядзець: https://kykymba.by/93-bityja-pikseli.html
Далучыцца да каманды: https://bit.ly/2Zoa37z

Субцітры 2 серыя
Пераклад: RuykAni
Рэдактура: Лізавета Л.

Падтрымаць праект грошамі: https://bit.ly/2QwK2kX
#kykymbaby
355 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 19:00:13
Каханне, смерць і робаты 2 сезон
Глядзець: https://kykymba.by/88-kahanne-smerc-i-robaty-2-sezon.html
Далучыцца да каманды: https://bit.ly/2Zoa37z

Субцітры 8 з 8 серыя
Пераклад: belarusachka
Рэдактура: nil

Падтрымаць праект грошамі: https://bit.ly/2QwK2kX
#kykymbaby
389 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 10:23:58
Кукумба вяртае чат і каментары да пастоў!

Запрашаем кожнага да абмеркавання праектаў, навін кіно і наогул каманды!

Чат: https://t.me/kykymba_chat
388 viewsedited  07:23
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 19:00:00
Крайні космас
Глядзець: https://kykymba.by/89-krajni-kosmas.html
Далучыцца да каманды: https://bit.ly/2Zoa37z

Субцітры 5 з 10
Пераклад: dragunova
Рэдактура: nil

Падтрымаць праект грошамі: https://bit.ly/2QwK2kX
#kykymbaby
385 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 19:00:00
ВандаВіжн
Глядзець: https://kykymba.by/75-vandavizhn.html
Далучыцца да каманды: https://bit.ly/2Zoa37z

Агучка 5 серыя
Агучка: ТоЯ, nil, Ягор Губанаў, Паліна Дабравольская, Vozhyk, Sergiusz
Пераклад: Вярба

Падтрымаць праект грошамі: https://bit.ly/2QwK2kX
#kykymbaby
401 views16:00
Адкрыць / каментаваць